| Баiцца мой сябар калi навальнiца, |
| Баiцца другi што ня зможа напiцца, |
| Палохае трэцяга моцная ўлада, |
| Чацьверты баiцца панiжэньня акладу. |
| Усё гэта так-так-так, а можа быць не-не-не, |
| Але пытаньне гэтае не да мяне. |
| Я зрэшты магу параiць адно |
| Схавацца ў бульбу цi легчы на дно. |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Баiцца хiрург што сарвецца рука, |
| Баiцца студэнт ваенрука, |
| Баiцца жаўнер прамыўкi мазгоў, |
| Баiцца актор што show must go on. |
| Усё гэта так-так-так, а можа быць не-не-не. |
| Баюся я, баiсься ты, баяцца цябе, баяцца мяне — |
| Такая ў нашага народу нялёгкая праца — |
| Усе i паўсюль павiнны баяцца. |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| I страшна пажарным, i страшна мiлiцыi, |
| I страшна рабочым у нашай сталiцы, |
| Бо будуць шукаць i могуць знайсьцi, |
| Хоць што хочаш прасi, хоць што хочаш плацi. |
| Усё гэта так-так-так, а можа быць не-не-не. |
| Змагацца з гэтай трастай немагчыма нiяк, |
| А бульба урадзiла з высокаю батвой |
| Стагодзьдзi праплываюць нiбы хмары над табой. |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |
| Хавайся ў бульбу! |