| я еду па восеньскім лісьці, еду я празь дзіцячыя сны,
|
| еду я па пагорках і выспах, па дарогах зімы і вясны.
|
| я еду туды, дзе сьветла, дзе лунае паветраны шар,
|
| дзе ветразь напоўніцца ветрам, дзе сонцам асьветліцца твар.
|
| усё на крыві, усё на касьцях,
|
| усё шматзначнае адназначна!..
|
| я маю свой герб, я маю свой сьцяг,
|
| я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
|
| я еду праз шэрыя вёскі, еду я цераз знакі бяды.
|
| я еду праз кропкі ды коскі, я еду адсюль туды.
|
| туды, дзе ўзыходзіць золак, дзе падае снег долу,
|
| дзе сьвеціць калядная зорка, дзе гарыць купальскае кола.
|
| усё на крыві, усё на касьцях,
|
| усё шматзначнае адназначна!..
|
| я маю свой герб, я маю свой сьцяг,
|
| я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
|
| я еду па вечным брудзе, за брудам ня бачна зямлі,
|
| калісьці тут штосьці будзе, вось толькі што і калі?..
|
| даеду адно па рыму на хвалях сьцюдзёных вятроў.
|
| я еду ў сваю краіну на вечную зорку дзядоў!!!
|
| усё на крыві, усё на касьцях,
|
| усё шматзначнае адназначна!..
|
| я маю свой герб, я маю свой сьцяг,
|
| я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна! |