Información de la canción En esta página puedes encontrar la letra de la canción Pieśnia Padziemnych Žycharoŭ, artista - N.R.M.. canción del álbum Spravazdača 1994-2004, en el genero Альтернатива
Fecha de emisión: 07.02.2004
Etiqueta de registro: MediaCube Music
Idioma de la canción: idioma ruso
Pieśnia Padziemnych Žycharoŭ |
У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе сонца. |
У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе месяц. |
У нашай краiне нiколi ня бачна зораў. |
У нашай краiне нiколi ня будзе сьвятла. |
Мы жывем пад зямлёю, |
Мы жывем пад асфальтам, |
I нам з табою ня трэба |
Лiтасьцi i шкадаваньня. |
Мы жывем пад зямлёю, |
Мы — пацукi ды мышы. |
Мы добра бачым у цемры, |
Мы чуем кожны шолах. |
У нашай краiне ня чутна ўрачыстых гiмнаў, |
У нашай краiне няма праграмы навiнаў. |
У нашай краiне ня трэба анкеты зь пячаткай, |
У нашай краiне няма палымяных прамоў. |
Мы жывем пад зямлёю, |
Мы жывем пад асфальтам, |
I нам з табою ня трэба |
Лiтасьцi i шкадаваньня. |
Мы жывем пад зямлёю, |
Мы — пацукi ды мышы. |
Мы добра бачым у цемры, |
Мы чуем кожны шолах. |
У нашай краiне няма бананаў ды кiвi. |
У нашай краiне няма рыпучага сьнегу. |
А недзе наверсе над намi жыве краiна, |
Там людзi жывуць, якiя ня любяць нас. |
Мы жывем пад зямлёю, |
Мы жывем пад асфальтам, |
I нам з табою ня трэба |
Лiтасьцi i шкадаваньня. |
Мы жывем пад зямлёю, |
Мы — пацукi ды мышы. |
Мы добра бачым у цемры, |
Мы чуем кожны шолах. |